На свяце "Песні роднай старонкі"

05/07/2022

Сёння ў нашым дзіцячым садзе гучаць песні роднай зямлі на свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з мэтай фарміравання пачуцця патрыятызму – “Зямля мая азёрная”, “Беларусь мая”, “Родны бусел”. Гэтыя песні поўняцца шчырымі словамі, у іх, быццам працавітымі пчолкамі, сабрана ўсё багацце красы і непаўторных узораў.

         У пачатку выхаванцы выканалі Гімн Рэспублікі Беларусь. Яны разумеюць, што гэта свята застаецца сведчаннем мужнасці, днем гонару і памяці нашага народа.

         А Дзед-Усявед прапанаваў дзецям цікавыя беларускія гульні – “Вясёлы бубен”, “Кубачак”, таксама віктарыну “Знаўцы беларускіх казак”.

         На прыгожым палатне з сумесных малюнкаў дзяцей разам з бацькамі “Мы маленькія петрыкаўчане” адлюстраваны родныя мясцінкі, якімі мы ганарымся, якія нам любыя і дарагія.