Наталля Міхайлава – малады спецыяліст, выхавацель дзіцячага садка №3 горада Петрыкава.
Педагог не хавае: з дзяцінства марыла працаваць з дашкалятамі. Сама родам з Грабава, заканчвала Бабуніцкую сярэднюю школу, дзе і вызначылася з паступленнем у Салігорскі дзяржаўны каледж на педагагічнае аддзяленне, спецыяльнасць – дашкольная адукацыя.