Заметка в газету "Бяспека ў жыцці кожнага чалавека"
Бяспека ў жыцці кожнага чалавека.
Зараз вялікая ўвага надаецца правілам бяспекі. У дзіцячым садзе №3 г. Петрыкава праводзіўся сход для бацькоў, чые дзеці наведваюць гэту ўстанову. Адкрыла сход загадчык Тамара Корж. На сабранні прысутнічалі прадстаўнікі ЦРБ, РАНС, РЦГіЭ. У сваіх выступленнях яны вялі размову пра бяспеку ў жыцці кожнага чалавека. Адзначалася, што дарослыя павінны расказваць дзецям аб правілах бяспекі, і ні ў якім разе самім не парушаць іх. Ужо ў 4-гадовым узросце дзіця павінна ведаць хатні адрас і нумар тэлефона службы выратавання. Напрыканцы сустрэчы загадчык падзякавала служачых, падкрэсліла, што у групах есць куткі па ПДР, дзе з дзяцьмі арганізуюцца пазнавальныя гутаркі, заняткі, гульні.
Потым бацькоў чакала літаратурна-музычная гасцёўня, прысвечаная Дню маці "Усе фарбы жыцця для цябе" (падрыхтавала музычны кіраўнік Алена Ханяк). Шмат цеплых слоў было адрасавана матулям у песнях, вершах, якія выконвалі Варвара Бучкоўская, Вячаслаў Сугрэй, Аліса Гралька, Ксенія Палуян, Сафія Герасіменка і іншыя.
А які цудоўны настрой падарыла Баба Яга, якая завітала на свята (ролю выконвала Таццяна Купрэй).
Выступленне дзяцей атрымалася цікавым і святочным.
Вядучая Ірына Кебец яшчэ раз павіншавала матуль, пажадала ўсім здароўя, шчасця, дабра, цяпла. Запрасіла дзяцей уручыць святочныя паштоўкі, зобленныя сваімі рукамі.
Такія святы праводзяцца часта, таму і дзеці ў садок ідуць з ахвотай.







